BE RU EN

Навукоўцы: Запасы кіслароду на Зямлі з'явіліся праз запаволенне кручэння планеты

  • 3.08.2021, 21:15

Павелічэнне даўжыні сутак дазволіла аднаму з відаў бактэрый вырабляць больш кіслароду.

Запасы кіслароду на Зямлі, магчыма, сфармаваліся дзякуючы паступоваму запаволенню кручэння планеты, паведамляе «Голас Амерыкі».

Падаўжэнне светлавога дня дазволіла пэўнай форме водарасцяў вылучаць больш кіслароду ў якасці пабочнага прадукту метабалізму.

Даследаванне, апублікаванае ў панядзелак у навуковым часопісе Nature Geoscience, прыйшло да высновы, што блізу 2,4 мільярда гадоў таму ў зямной атмасферы было так мала кіслароду, што ніякае расліннае або жывёльнае жыццё ў тым выглядзе, у якім мы яе ведаем, не магло існаваць.

Значная частка жыцця на Зямлі складалася з маленькіх мікраарганізмаў, сярод якіх была сіне-блакітная форма водарасцяў – цыянабактэрыі, якія ўдыхаюць вуглякіслы газ і выдыхаюць кісларод у самай ранняй форме фотасінтэзу.

Даследнікі сцвярджаюць, што блізу 400 мільёнаў гадоў таму Зямля здзейсніла даволі вялікі скачок у аб'ёме кіслароду ў атмасферы, які вырас з практычна непрыкметнага ўзроўню да дзясятай часткі таго кіслароду, які ёсць цяпер.

Даследнікі мяркуюць, што праз запаволенне кручэння Зямлі даўжыня сутак павялічылася з прыкладна шасці да цяперашніх 24 гадзінаў.

Больш доўгія дні далі цыянабактэрыям больш сонечнага святла для вытворчасці дастатковага аб'ёму кіслароду, каб забяспечыць планету паветрам, прыдатным для дыхання.

Апошнія навіны