BE RU EN

Жазэп Барэль: Шакаваны паведамленнямі, што беларускага актывіста Шышова знайшлі павешаным

  • 3.08.2021, 20:16

Ён дапамог многім унікнуць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.

Высокі прадстаўнік ЕЗ у пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Жазэп Барэль адрэагаваў на гібель у Кіеве кіраўніка Беларускага дому Віталя Шышова.

"Шакаваны паведамленнямі, што беларускага актывіста Віталя Шышова знайшлі павешаным у кіеўскім парку. Ён дапамог многім унікнуць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Удзячны ўкраінскай уладзе за хуткае адкрыццё расследаванне абставінаў ягонай смерці, у тым ліку ягонага магчымага забойства. Трэба ажыццявіць правасуддзе», – напісаў ён у Twitter.

Апошнія навіны