BE RU EN

Працэс запушчаны

  • 3.08.2021, 20:06

За апошнія паўгода ў Беларусі было звольнена парадку 339 тысячаў чалавек.

З дэфіцытам мозгу ў галаве жыць вельмі цяжка. Асабліва калі ты направа і налева выкідваеш усіх непажаданых проста таму, што вашы погляды не супадаюць, піша тэлеграм-канал БОР.

Менавіта гэты працэс запушчаны на беларускіх прадпрыемствах. За апошнія паўгода было звольнена парадку 339 тысячаў чалавек.

Усім цікавае толькі адно пытанне: а працаваць хто будзе?

Ну, вось вы пазбавіцеся ад некалькіх цэхаў (напрыклад). Або канвеер спыніцца. Што вы рабіць будзеце? Вы збіраецеся заняць месцы людзей?

А ўвогуле вы малайцы. Прыгажуны. Так і трэба, прадаўжайце бурыць усё, да чаго дакраняцеся. Страйку быць.

Апошнія навіны