BE RU EN

У Кіеве праходзіць акцыя памяці беларуса Віталя Шышова

  • 3.08.2021, 19:38

Сотні яе ўдзельнікаў сабраліся каля будынка амбасады Беларусі.

Увечары 3 жніўня ў Кіеве праходзіць акцыя памяці беларуса Віталя Шышова. Сотні яе ўдзельнікаў сабраліся каля будынка амбасады Беларусі на вуліцы Кацюбінскага. Там утварыўся мемарыял памяці Шышова: усталяваны крыж, ляжаць фотаздымкі, кветкі, запаленыя свечкі. Людзі скандуюць "Не забудземся – не даруем!", "Жыве Беларусь!". Каля амбасады дзяжурыць паліцыя, паведамляе euroradio.fm.

Кіраўнік "Беларускага дому ва Украіне" Віталь Шышоў знік у Кіеве 2 жніўня. Яго знайшлі павешаным у кіеўскім парку. Сярод версій паліцыі – наўмыснае забойства, імітаванае пад суіцыд. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль справу аб гібелі беларуса. Пра Шышова паведамілі сусветныя СМІ. Сваё расследаванне правядзе Bellingcat.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Апошнія навіны