BE RU EN

Беларускія цыгарэты знайшлі ў Літве ў вагоне з угнаеннямі

  • 3.08.2021, 18:33

Фотафакт.

Чарговую партыю беларускіх цыгарэтаў перахапілі сёння літоўскія мытнікі.

Пры праверцы грузавога цягніка, які прыбыў на станцыю Стасілас з Беларусі, у адным з вагонаў з угнаеннямі выявілі 79,5 тысяч пачак цыгарэтаў. Іх кошт ацэньваецца на 260 тысячаў еўраў, паведамляе літоўская мытня.

На мінулым тыдні ў Літве затрымалі беларускія цыгарэты амаль на 2 млн еўраў.

ФОТА: ЛІТОЎСКАЯ МЫТНЯ
ФОТА: ЛІТОЎСКАЯ МЫТНЯ
ФОТА: ЛІТОЎСКАЯ МЫТНЯ
ФОТА: ЛІТОЎСКАЯ МЫТНЯ

Апошнія навіны