BE RU EN

Кіраўнік МЗС Украіны: Важна раскрыць усю праўду пра трагічную смерць Шышова

  • 3.08.2021, 17:31

Дзмітрый Кулеба выказаў спачуванні родным і блізкім беларуса.

Кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба пракаментаваў у сацсетках гібель у Кіеве кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова. «Я шакаваны трагічнай весткай аб смерці беларускага актывіста... - піша ён у Twitter. - Украіна зробіць усё магчымае для расследавання гэтай справы: важна раскрыць усю праўду пра ягоную трагічную смерць».

Кулеба выказаў спачуванні родным і блізкім беларуса.

Віталь Шышоў знік 2 жніўня ў Кіеве. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у парку. Паліцыя праводзіць расследаванне. Экспэрты знайшлі на целе Шышова невялікія траўмы, якія маглі з'явіцца пры падзенні. Асноўнымі версіямі следства з'яўляюцца самагубства і наўмыснае забойства, замаскаванае пад суіцыд.

Апошнія навіны