BE RU EN

Украінскі народны дэпутат выйшаў у фінал на Алімпіядзе ў Токіё

  • 3.08.2021, 16:51

Ён пазмагаецца за «золата».

Украінскі барэц грэка-рымскага стылю і народны дэпутат Жан Белянюк прайшоў у фінал у катэгорыі да 87 кг, забяспечыўшы сабе мінімум срэбраны медаль, паведамляе «Новое время».

У паўфінале ён упэўнена перамог харвата Івана Хуклека - 7:1.

У фінальным паядынку ўкраінец пазмагаецца з вугорцам Віктарам Лорэнцам 4 жніўня.

У чвэрцьфінале Белянюк перамог алжырца Башыра Сід Азара.

Апошнія навіны