BE RU EN

Літоўскія памежнікі выправадзілі ў Беларусь некалькі дзесяткаў нелегальных мігрантаў

  • 3.08.2021, 16:18

Памежная служба пачала выконваць пастанову літоўскага ўрада.

Памежная служба Літвы выправадзіла ў Беларусь некалькі дзесяткаў нелегальных мігрантаў.

Пра гэта ў аўторак у эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.

- У Швенчэнскім, Салечніцкім і Ігналінскім раёнах былі затрыманыя пры спробе перайсці мяжу і выдвараны ў Беларусь некалькі дзясяткаў чалавек, - заявіў Абрамавічус.

У аўторак урад Літвы пратакольнай пастановай даў адпаведным інстанцыям усе паўнамоцтвы, каб не дапускаць незаконнага пранікнення ў краіну нелегальных мігрантаў.

Апошнія навіны