BE RU EN

Ураган у Гомелі паваліў дрэвы і абарваў ЛЭП

  • 2.08.2021, 21:16

Фотафакт.

Моцны вецер разбушаваўся ў Гомелі 2 жніўня. Стыхія паваліла некалькі дрэў. Здымкі наступстваў урагану апублікаваныя ў супольнасці «ЧП Гомель» у сацсетцы «Вконтакте».

Чытачы паведамілі рэсурсу аб тым, што а 14:30 у Гомелі ўпалі тры дрэвы: на вуліцы Цімафеенка, 50 год БССР і ў двары па вуліцы Савецкай.

На адной з іх большая галінка павісла на лініі электраперадач. Кіроўца ледзь паспеў адагнаць прыпаркаваны аўтамабіль. Пазней на месца прыбылі камунальнікі і электрыкі.

Акрамя таго, у выніку падзення дрэў апынуўся пашкоджаны аўтамабіль. Машына была цалкам знішчаная.

Апошнія навіны