BE RU EN

У ААЭ будуць вакцынаваць ад Covid-19 дзяцей ад трох гадоў

  • 2.08.2021, 20:40

Іх будуць прывіваць кітайскай вакцынай Sinopharm.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты пачнуць прышчапляць кітайскай вакцынай Sinopharm супраць COVID-19 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў. Гэта рашэнне было прынятае пасля клінічных выпрабаванняў і ацэнак, інфармуе Reuters.

Улада ААЭ адзначыла, што ў чэрвені ў ходзе даследавання праводзіўся маніторынг імуннага адказу ў 900 дзяцей на вакцыну Sinopharm. Яно праходзіла ў Кітаі. У гэтым даследаванні бралі ўдзел некаторыя сямейнікі кіруючай сям'і Абу-Дабі, якія суправаджалі сваіх пляменнікаў і дзяцей. Падрабязнасці даследавання не паведамляліся.

У краіне правялі трэція клінічныя выпрабаванні вакцыны Sinopharm, і пачалі яе вытворчасць у рамках сумеснага прадпрыемства паміж Sinopharm і тэхналагічнай кампаніяй, якая базуецца ў Абу-Дабі.

ААЭ мае найбольшы адсотак вакцынаванага насельніцтва ад каранавіруса ў свеце. На 1 жніўня, 78,95% насельніцтва (амаль дзевяць млн чалавек) атрымалі адну дозу вакцыны, тады як 70,57% - цалкам вакцынаваныя.

Апошнія навіны