У ЕЗ цалкам вакцынавана 60% дарослага насельніцтва
- 2.08.2021, 20:01
Пра гэта паведаміла прэзідэнт Еўракамісіі.
У ЕЗ поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса прайшло 60% дарослага насельніцтва.
Пра гэта ў Twitter паведаміла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
«60% усіх дарослых у ЕЗ цяпер цалкам вакцынаваныя. Поўная вакцынацыя абараняе нас ад COVID19 і яго варыянтаў.
Застаёмся пільнымі. Давайце рабіць прышчэпкі! Для ўласнага здароўя - і для абароны іншых», - напісала яна.