BE RU EN

Дзмітрый Губерніеў падтрымаў Хрысціну Ціманоўскую

  • 2.08.2021, 19:47

Расейскі спартыўны каментатар пракаментаваў скандал вакол беларускай лёгкаатлеткі.

Расейскі спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў стаў на бок беларускай лёгкаатлеткі Хрысціны Ціманоўскай, якая трапіла ў цэнтр скандалу на Алімпіядзе ў Токіа, піша News.ru.

- Інтарэсы спартоўцаў павінны стаяць на першым месцы, - заявіў Губерніеў падчас жывой трансляцыі са спаборніцтваў лёгкай атлетыкі.

Ён таксама падкрэсліў, што Ціманоўскай было б складана бегчы эстафету 4 × 400. Нельга прымушаць спартоўцаў выходзіць на спаборніцтвы, да якіх яны не рыхтаваліся, упэўнены каментатар.

Ціманоўская 2 жніўня павінна была браць удзел у пятым кваліфікацыйным забегу на 200 м у рамках Алімпіяды-2020.

У нядзелю, 1 жніўня, паводле звестак прэс-службы НАК, спартоўка была адхіленая ад удзелу ў Гульнях у сувязі з «эмацыйна-псіхічным станам».

Дзяўчына, раней раскрытыкавала спартовае начальства пасля раптоўнага прызначэння яе на эстафету, папрасіла дапамогі ў МАК, заявіўшы, што на яе аказваецца ціск і што яе гвалтоўна спрабуюць вывезці з краіны.

Версію НАК бягуха назвала «хлуснёй».

Апошнія навіны