BE RU EN

Як на Марсе: у Гомельскай вобласці лясны пажар тушаць ужо 10 дзён

  • 2.08.2021, 19:07

Фотафакт.

Гарачае і засушлівае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі, прыводзіць да маштабных пажараў. Адзін з іх тушаць ужо другі дзень у Петрыкаўскім раёне - гэта на захадзе Гомельскай вобласці. 26 ліпеня яго плошча складала 85 гектараў. Пасля гэтага ратавальнікі наважылі падключыць да тушэння «лятаючую карову» - самы вялікі гелікоптэр у свеце, Мі-26. За дзень пажарнікам удалося зменшыць плошчу узгарання да 75 гектараў, паведамляе kp.by.

Як выявілася, пажар тушаць дагэтуль - барацьба з агнём ідзе ўжо дзясяты дзень. Цяпер плошча пажару скарацілася да 40 гектараў. На месцы працуюць 94 чалавекі і 22 адзінкі тэхнікі, у тым ліку работнікі МНС, мясцовае прадпрыемства меліярацыйных сістэм і сельскагаспадарчыя арганізацыі. МНС апублікавала эфектныя фатаграфіі з месца здарэння. Гэта чымсьці нагадвае Марс.

Апошнія навіны