Iraqi Airways адкрывае рэйсы ў Менск яшчэ з трох гарадоў Ірака
- 2.08.2021, 19:05
Рэжым Лукашэнкі вырашыў павялічыць колькасць мігрантаў, якія адпраўляюцца ў Літву?
Iraqi Airways пачне лётаць яшчэ з трох гарадоў Ірака ў Менск. Звесткі аб новых рэйсах з'явіліся ў сезонным раскладзе, апублікаваным на сайце сталічнага аэрапорта.
Рэйс IA 278/277 будзе выконвацца кампаніяй з 5 жніўня з Басры на Boeing па чацвяргах. У раскладзе рэйс стаіць да 29 кастрычніка.
Сёння павінен быць выкананы рэйс IA 274/273 з Сулейманіі. Палёты будуць выконвацца па панядзелках. Гэты рэйс заяўлены да 25 жніўня.
З 7 жніўня самалёты кампаніі пачнуць па суботах лётаць паміж Менскам і Арбілем. Палёты стаяць у раскладзе да 30 кастрычніка.
З 3 жніўня дадаецца яшчэ адзін рэйс з Багдаду. Такім чынам кампанія будзе лётаць у Менск ужо пяць разоў на тыдзень: па панядзелках, аўторках, серадах, пятніцах і нядзелях.