Названыя прафесіі, якія будуць папулярныя праз дзесяць гадоў
- 2.08.2021, 16:43
Важнымі крытэрыямі стануць стрэсаўстойлівасць, высокая арганізаванасць і мабільнасць.
Цягам найбліжэйшых дзясяці гадоў шэраг папулярных цяпер спецыяльнасцяў згубяць актуальнасць за непатрэбнасцю або будуць скасаваныя праз тэхналагічны прагрэс. Пра гэта сказана ў даследаванні «Развіццё карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці на платформе Career Hub», апублікаваным у панядзелак, 2 жніўня, піша сайт korrespondent.net.
Як сказана ў даследаванні, праз дзесяць гадоў працадаўцы будуць аддаваць перавагу супрацоўнікам, якія дасканала валодаюць тэхналогіямі, а важнымі крытэрыямі пры гэтым стануць стрэсаўстойлівасць, высокая арганізаванасць і мабільнасць.
Спецыяльнасці, якія будуць папулярныя да 2030 года:
куратар асабістай памяці;
мэнэджар падарожжаў у віртуальнай рэальнасці;
кантралёр магістраляў;
дарадца ў лічбавых валютах;
хірург для павелічэння памяці;
касмічны пілот і пілатэса;
мэнэджар у этычных пытаннях;
кансультант лічбавай рэабілітацыі;
кампаньён для пенсіянераў;
дызайнер смецця.
Спецыяльнасці, якія хутчэй за ўсё знікнуць да 2030 года:
аўдытар;
сакратар;
рыэлтар;
кіроўца;
спартовы каментатар;
аграном;
грузчык;
рознарабочы;
бухгалтар;
эканаміст;
юрыдычны кансультант;
упакоўшчык.