BE RU EN

Турэцкі міністр: Мы справіліся з большасцю пажараў

  • 2.08.2021, 16:32

У Турцыі 7 пажараў са 132 прадаўжаюцца.

Ратавальнікі змаглі ўзяць пад кантроль асноўную частку ачагоў лясных пажараў у Турцыі - 125 са 132, заявіў у панядзелак міністр сельскай і лясной гаспадаркі краіны Бекір Пакдэмірлі, піша zn.ua.

«За апошнія 5 дзён у Турцыі лакалізавалі альбо патушылі 125 з 132 ачагоў лясных пажараў», - цытуе агенцтва «Анадолу» словы Пакдэмірлі.

На фоне сітуацыі з пажарамі ў Анталлі зафіксавалі моцную спякоту: тэмпература дасягнула адзнакі 42 градусы па Цэльсіі, што на 5-6 градусаў вышэй за сярэдняе тэмпературнае значэнне ў гэты сезон. Спякота, як адзначае агенцтва Associated Press, абцяжарыла намаганні, накіраваныя на стрымліванне агню.

Усяго з серады ачагі ўзгарання зафіксаваныя ў 32 правінцыях Турцыі. У выніку пажараў восем чалавек загінулі.

Апошнія навіны