BE RU EN

У Гародні ліквідуюць незалежны партал Hrodna.life

  • 2.08.2021, 15:56

Першае пасяджэнне паводле справы аб ліквідацыі пройдзе 11 жніўня.

Пракуратура Гародні падала пазоў аб ліквідацыі ТАА «Гродналайфмедыя», якое валодае незалежным медыярэсурсам Hrodna.life, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Першае пасяджэнне паводле справы аб ліквідацыі пройдзе 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гарадзенскай вобласці.

Раней у рэдакцыі Hrodna.life прайшлі ператрусы. Акрамя таго, з пачатку года партал атрымаў штрафаў больш чым на 10 тысяч даляраў за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Апошнія навіны