BE RU EN

Менскводаканал масава звальняе работнікаў

  • 2.08.2021, 15:15

Улады нарываюцца на страйк.

Падпісчыкі паведамляюць Telegram-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», што на Менскводаканал прыходзяць нейкія «спісы», паводле якіх звальняюць людзей. Пад звальненні трапляюць у асноўным першакласныя спецыялісты, якія ліквідуюць розныя аварыі. На існы момант гэты працэс дасягнуў такіх маштабаў, што ў некаторых падраздзяленнях ужо няма каму працаваць. У наступным усё гэта можа прывесці да таго, што сур'ёзныя аварыі не будзе каму ліквідаваць, а наступствы будуць на парадак сур'ёзнейшыя, чым, да прыкладу, у Новай Баравой летась.

Самае цікавае, што людзі не разумеюць, за што іх звальняюць. Некаторыя, гледзячы на тое, што адбываецца, самі сыходзяць. Са слоў адной з работніц, 30 ліпеня была вялізная чарга ля галаўнога офіса на Пуліхава, 15 па працоўныя кніжкі.

Акрамя ўсяго гэтага, людзей прымушаюць прышчапляцца, і зноў жа пад пагрозай звальнення, а хто не згодны, адразу ж трапляе ў нейкі спіс. Такім жа чынам прымушаюць уступаць у дзяржаўны прафсаюз. Калі чалавек адмовіцца, то яго цалкам пазбавяць прэмій.

Апошнія навіны