BE RU EN

Амбасадарка ЗША ў Беларусі падтрымала спартоўку Ціманоўскую

  • 2.08.2021, 14:57

Джулі Фішэр адзначыла хуткія дзеянні японскіх і польскіх уладаў.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр адзначыла хуткія дзеянні японскіх і польскіх уладаў у сітуацыі вакол беларускай спартоўкі на Алімпіядзе ў Токіё Крысціны Ціманоўскай, піша тэлеграм-канал «Хартыі-97».

- Дзякуючы хуткім дзеянням японскіх і польскіх уладаў, Ціманоўская змагла пазбегнуць спробаў рэжыму Лукашэнкі дыскрэдытаваць і зняважыць гэтую ўдзельніцу Алімпіяды ў Токіё за выказванне сваіх поглядаў, - адзначыла яна ў Twitter у каментары навіны аб атрыманні спартоўкай польскай візы.

Апошнія навіны