BE RU EN

Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу

  • 2.08.2021, 14:04

Варшава зробіць усё неабходнае, каб дапамагчы ёй прадоўжыць спартовую кар'еру.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу, паведаміў у Twitter намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

«Беларуская спартоўка Крысціна Ціманоўская знаходзіцца ў наўпроставым кантакце з польскімі дыпламатамі ў Токіё. Яна атрымала гуманітарную візу. Польшча зробіць усё неабходнае, каб дапамагчы ёй працягнуць спартовую кар'еру», - напісаў Пшыдач.

Нагадаем, Крысціну Ціманоўскую ўчора спрабавалі вывезці ў Беларусь пасля таго, як яна на мінулым тыдні выступіла з крытыкай кіраўніцтва лёгкаатлетычнай нацыянальнай каманды на Алімпійскіх гульнях.

Апошнія навіны