BE RU EN

Андрэй Шаўчэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера каманды Украіны

  • 2.08.2021, 11:55

У настаўніка украінскай у футболе скончыўся кантракт.

Галоўны трэнер каманды Украіны ў футболе Андрэй Шаўчэнка пакінуў сваю пасаду. У яго скончыўся кантракт.

«Сёння скончыўся тэрмін дзеяння майго кантракта з Украінскай асацыяцыяй футбола. Я правёў пяць гадоў у камандзе. Дзякуючы цяжкай працы мы даказалі, што можам гуляць у сучасны футбол. Я ўдзячны прэзідэнту і выканкаму УАФ за дадзеную магчымасць. Удзячны кожнаму чалавеку, які дапамагаў і быў уцягнуты ў справы каманды.

Шчыра дзякую заўзятарам за падтрымку і крытыку. Разам нам удалося паказаць, што футбол каманды Украіны можа быць канкурэнтаздольным і захапляльным. З верай ва Украіну», - напісаў Шаўчэнка на сваёй старонцы ў Instagram.

Апошнія навіны