BE RU EN

Цыклон прынёс у Беларусь ліўні, навальніцы і моцны вецер

  • 2.08.2021, 10:39

Праз гэта абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Сёння праз тэрыторыю краіны будзе праходзіць другасны цыклон з Заходніх Карпат.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У большасці раёнаў пройдуць дажджы (у паўночна-заходняй частцы чакаюцца ліўні), месцамі прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра ў рэгіёнах складзе:

Берасце +19.. +21°C;

Віцебск +23.. +25°C;

Гомель +28.. +30°C;

Гродна +19.. +21°C;

Магілёў +26.. +28°C;

Менск +22.. + 24°C.

З-за гэтага аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны