BE RU EN

Літоўскія памежнікі затрымалі ў нядзелю рэкордную колькасць мігрантаў

  • 2.08.2021, 9:19

Папярэдні рэкорд пратрымаўся менш за тыдзень.

На беларуска-літоўскай мяжы ўстаноўлены новы рэкорд. За дзень былі затрыманыя 287 мігрантаў, якія перайшлі яе ў абыход пунктаў пропуску, паведамляе прэс-служба літоўскай памежнай службы.

Папярэдні рэкорд пратрымаўся менш за тыдзень. У мінулую сераду быў затрыманы 171 мігрант.

З пачатку года на мяжы затрымалі 3 832 мігранта, з якіх 2 555 былі грамадзянамі Ірака.

Апошнія навіны