BE RU EN

«Закупляем прадукты, адкладваем грошы і застаёмся дома»

  • 17.08.2021, 10:46

Гэтая сістэма невылечная, страйку быць.

Самае цікавае ў сітуацыі, якая склалася ў тым, што ўсіх гэтых новаспечаных ды і старых у тым ліку начальнікаў зусім не цікавіць перспектыва, піша тэлеграм-канал БАР.

Усе яны думаюць толькі адным месцам: закрыць свае хібы ў гэты момант, а што будзе далей - пляваць. Таму і разрастаецца праблема яшчэ больш.

Ім не важна каго браць на працу, галоўнае - закрыць дзірку ў штаце. Не важна, якую сыравіну закупляць. Галоўнае - не даць заводу прастойваць усялякай цаной, а тое, што чыніць потым усё гэта даражэй, чым кошт прастою - усё адно.

Нам даводзіцца з усім гэтым працаваць. Самае лагічнае ў гэтай сітуацыі - адмовіцца ад працы з тымі, хто не паважае нашу працу. З тымі, хто развальвае ўсё, што мы напрацоўвалі гадамі. З тымі, хто выжыў з прадпрыемстваў спецыялістаў, якія сапраўды ведалі сваю справу.

Закупляем прадукты, адкладваем грошы і застаёмся дома. Гэтая сістэма невылечная. А тое, што няма сэнсу ратаваць, у медыцыне прынята выразаць.

Мы гэта зробім! Страйку быць.

Апошнія навіны