BE RU EN

Bloomberg: Электракары зоймуць дзве траціны сусветнага аўтарынку да 2040 года

  • 10.08.2021, 16:27

Больш за ўсё электрычных машын будзе ў Еўропе і Кітаі.

Мінімум дзве траціны сусветнага аўтарынку да 2040 года будуць належаць электракарам, а іх гадавыя продажы дасягнуць 66 мільёнаў асобнікаў. На сёння прададзена блізу трох мільёнаў электракараў ва ўсім свеце, паведамляюць аналітыкі Bloomberg.

«Вядучымі рынкамі ў гэтым сегменце стануць Кітай і краіны Еўропы. Нагадаем, у Еўразвязе збіраюцца перастаць прадаваць машыны на выкапнёвым паліве ўжо да 2035 года», - адзначаюць спецыялісты.

Як мяркуюць экспэрты, колькасць прадаваных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згарання будзе змяншацца.

Электракары актыўна развіваюцца і становяцца даступнымі.

Тым часам ва Украіне ўвоз электракараў вызвалілі ад падаткаў. Два новыя законы ўносяць змены ў Мытны і Падатковы кодэксы Украіны аб транспартных сродках.

Дадамо, Tesla атрымала рэкордны квартальны прыбытак. Вытворца электрамабіляў другі квартал запар абнаўляе рэкорд па прыбытку. Гэтым разам упершыню больш за мільярд даляраў.

Апошнія навіны