Недасека пра Ціманоўскую: Мне не падабаецца гэты чалавек. З ёй абышліся правільна
- 1.08.2021, 18:08
Скакун-ябацька падзяліўся меркаваннем аб сітуацыі са спрынтаркай Крысцінай Ціманоўскай.
Беларускі скакун у вышыню Максім Недасека, які здабыў бронзавую ўзнагароду на Гульнях-2020, падзяліўся меркаваннем аб сітуацыі са спрынтаркай Крысцінай Ціманоўскай. Пра гэта паведамляе спецыяльны карэспандэнт "Прессбола" у Токіё Сяргей Нікалаеў.
- Мне не падабаецца гэты чалавек (Крысціна Ціманоўская. - Заўвага). Яна паводзіць сябе напышліва ў дачыненні да каманды і кіраўніцтва. Думаю, з ёй абышліся правільна. Яна шмат кажа, але трэба і адказваць за свае словы, - сказаў Недасека ў размове з аўстралійскай журналісткай.
Ціманоўская 2 жніўня павінна была браць удзел у пятым кваліфікацыйным забегу на 200 м у рамках Алімпіяды-2020.
У нядзелю, 1 жніўня, паводле звестак прэс-службы НАК, спартоўка была адхіленая ад удзелу ў Гульнях нібыта ў сувязі з "эмацыйна-псіхічным станам".
Паненка, раней раскрытыкавала спартовае начальства пасля раптоўнага прызначэння яе на эстафету, папрасіла дапамогі ў МАК, заявіўшы, што на яе ціснуць і што яе гвалтоўна спрабуюць вывезці з краіны.
Версію НАК бягуха назвала "хлуснёй".