BE RU EN

Псіхатэрапеўт распавёў, як хутка аднавіць інтэлект пасля COVID-19

  • 1.08.2021, 15:29

Такія методыкі выкарыстоўваюцца пасля інсульту.

Што рабіць пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі, каб мінімізаваць наступствы для мозгу і аднавіць кагнітыўныя функцыі, распавёў лекар-псіхатэрапеўт з Інстытута мозгу чалавека імя Н. П. Бехцерава пры Расейскай акадэміі навук Дзяніс Федарак. Пра гэта піша агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на радыёстанцыю «Говорит Москва».

Спецыяліст парэкамендаваў вырашаць творчыя задачы, каб аднавіць функцыі мозгу. Ён нагадаў, што такім чынам людзі хутчэй аднаўляюцца пасля інсульту.

- Людзі, якія ўвесь час вырашаюць у сваёй працы нешта новае, аднаўляюцца хутчэй пасля інсульту і іншых захворванняў. Я думаю, што COVID-19 таксама не будзе выключэннем, - патлумачыў Федарак.

Акрамя таго, ён выказаў здагадку, што менш схільныя да рызыкі захварэць на каранавірусную інфекцыю тыя людзі, якія маюць больш высокае разумовае развіццё.

Апошнія навіны