BE RU EN

Беларускую лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую гвалтоўна вывозяць з Токіё

  • 1.08.2021, 13:34

(Абноўлена) Беларусы пачалі акцыю ў падтрымку спартоўкі, якая рэзка крытыкавала начальства.

Прадстаўнікі лукашэнкаўскай каманды на Алімпіядзе ў Токіё дэпартуюць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, ёй тэрмінова купілі квіток на самалёт, цяпер вязуць з рэчамі ў аэрапорт.

Напярэдадні Крысціна Ціманоўская рэзка раскрытыкавала беларускае спартовае начальства, якое паставіла яе ўдзельнічаць у эстафеце 4 па 400 метраў без яе ведама.

Прапагандысты абвінавацілі беларускую алімпійку ў «нястрыманай выхадцы».

Пасля прызыву БФСС беларусы дыяспары пачалі збірацца да тэрмінала аэрапорта ў Токіё, каб падтрымаць спартоўку. Да Крысціны Ціманоўскай у аэрапорт прыехалі валанцёры і паліцыя, паведамляюць незалежныя тэлеграм-каналы.

«Цяпер я знаходжуся з паліцыяй. Пакуль яны вызначаюць, што рабіць», - сказала спартоўка euroradio.

Яна таксама распавяла, што яе выгналі без тлумачэнняў: «Ніякіх прэтэнзій. Мне проста сказалі збіраць рэчы і ляцець дадому».

Апошнія навіны