BE RU EN

Успышка каранавіруса «накрыла» адзін з раёнаў Гарадзенскай вобласці

  • 1.08.2021, 11:05

Медыкі ўзмацняюць маскавы рэжым.

У Ваўкавыскім раёне ўзмацняюць маскавы рэжым. Дадатковыя захады ўводзяць праз рост захворвання на каранавірусную інфекцыю, рост рэгістрацыі выпадкаў пнеўманіі і захаваннем эпідэміялагічна напружанага ўзроўню захворвання на вострыя рэспіратарныя інфекцыі. Пра гэта паведамляе раённая газета «Наш час» са спасылкай на галоўнага санітарнага лекара Ваўкавыскага раёна Максіма Жуковіча.

«У сувязі з рэгістрацыяй росту захворвання на каранавірусную інфекцыю на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна, ростам рэгістрацыі выпадкаў пнеўманіі і захаваннем эпідэміялагічна напружанага ўзроўню захворвання на вострыя рэспіратарныя інфекцыі на тэрыторыі раёна ўводзяцца дадатковыя мерапрыемствы для ўзмацнення захавання маскавага рэжыму ў месцах масавага знаходжання грамадзян», - гаворыцца ў заяве Максіма Жуковіча.

З 9 жніўня года ўваходзяць у дзеянне змены, унесеныя ў комплексны план мерапрыемстваў папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у Ваўкавыскім раёне.

Кіраўнікі арганізацый павінны забяспечыць кантроль за выкарыстаннем масак работнікамі, грамадзянамі пры наведванні аб'ектаў, арганізацый пры адсутнасці магчымасці арганізацыі ўмоў для захавання сацыяльнай дыстанцыі.

У аб'ектах гандлю, бытавога абслугоўвання і іншых месцах, дзе немагчыма альбо цяжка забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне, людзей без масак не будуць абслугоўваць.

Нагадаем, раней кантроль за выкананнем прафілактыкі каранавіруса ўзмацнілі ў Лідскім раёне.

Апошнія навіны