BE RU EN

Спартоўка-«ябацька» выбыла з Алімпіяды ў Токіё

  • 1.08.2021, 9:54

Васіліса Марзалюк саступіла ў стартавай сутычцы.

У жаночай барацьбе на Гульнях у Токіё ў катэгорыі 76 кг Васіліса Марзалюк саступіла ў першым коле Аліне Ротэр Токен з Нямеччыны, паведамляе pressball.by.

Спаборніца адсвяткавала перамогу з лікам 2:1.

Нагадаем, што Васіліса Марзалюк атрымала скандальную вядомасць і рэпутацыю «ябацькі» пасля таго, як заявіла, што не падтрымлівае атлетаў, якія падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннем да ўлады пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны