BE RU EN

Памёр актор і рэжысёр Роберт Даўні-старэйшы

  • 7.07.2021, 20:30

Яму было 85 гадоў.

Памёр актор і рэжысёр Роберт Даўні-старэйшы, бацька актора Роберта Даўні-малодшага, паведамляе Daily News са спасылкай на ягоную жонку.

Даўні-старэйшы памёр у сне ў сваім доме ў Нью-Ёрку. Яму было 85 гадоў.

Апошнія пяць гадоў ён пакутаваў на хваробу Паркінсона.

Даўні-старэйшы здымаўся ў такіх фільмах, як «Магнолія», «Ночы ў стылі бугі» і «Жыць і памерці ў Лос-Анджэлесе». Таксама працаваў як сцэнарыст і рэжысёр, у тым ліку дакументальных фільмаў.

Апошнія навіны