BE RU EN

Памёр актор Ігар Андрэеў

  • 6.07.2021, 17:56

Большую частку жыцця ён працаваў у Горкаўскім тэатры.

Актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага Ігар Андрэеў памёр 6 ліпеня. Пра гэта распавялі ягоныя сябры, паведамляе nn.by.

Ігар Андрэеў нарадзіўся ў 1952 годзе ў Менску, скончыў тэатральна-мастацкі інстытут як актор.

Большую частку жыцця працаваў у Горкаўскім тэатры: як актор (у 1970-х), намеснік і першы намеснік дырэктара. З апошняй пасады сышоў летась і стаў зноў акторам.

З'яўляўся дырэктарам сталічнага Тэатра юнага гледача (1985-1995) і Белдзяржфілармоніі (1999-2002).

Андрэеў супрацоўнічаў з «Белсатам», у фільме «Васіль Быкаў: куля для КДБ» сыграў ролю класіка беларускай літаратуры.

«Быў шчаслівы ўвасобіць вобраз вялікага пісьменніка і чалавека», - пісаў у сацыяльных сетках Андрэеў.

Апошнія навіны