BE RU EN

219 гадоў таму нарадзіўся выбітны беларус Ігнат Дамейка

  • 31.07.2021, 20:40

Герой паўстання 1830-31 гадоў стаў нацыянальным героем Чылі.

219 гадоў таму, 31 ліпеня 1802 года, нарадзіўся Ігнат Дамейка - беларуска-чылійскі навуковец, літвінска-польскі дысідэнт, паведамляе «Белсат».

Асноўныя факты біяграфіі Ігната Дамейкі (1802-1889):

- Геолаг, мінеролаг, магістр філасофіі і матэматыкі, ганаровы доктар медыцыны.

- Браў удзел у паўстанні 1830-1831 гадоў, пасля чаго вымушаны быў эміграваць.

- За дзейнасць у Таварыстве філаматаў сядзеў у турме разам з Міцкевічам. Вязні падкуплялі царскіх следчых, каб ладзіць таемныя сустрэчы.

- Быў рэктарам чылійскага ўніверсітэта.

- Займаўся будаўніцтвам шахт для здабычы медзі, срэбра, золата.

- Аўтар больш чым 130 навуковых прац.

- Стаў нацыянальным героем Чылі за навуковую дзейнасць і працу на карысць народа.

Апошнія навіны