BE RU EN

У Хабараўскам краі пацярпеў катастрофу знішчальнік Су-35

  • 31.07.2021, 17:57

Самалёт упаў у Ахоцкае мора.

Як паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на прэс-службу Усходняй вайсковай акругі, самалёт упаў у Ахоцкае мора, лётчык катапультаваўся. Яго аператыўна знайшла пошукавая група і даставіла на аэрадром.

Пагрозы здароўю пілота няма. Як ўдакладняюць вайскоўцы, пры выкананні планавых палётаў у баявой машыны адмовіў рухавік. З якой прычыны гэта адбылося, пакуль высвятляецца.

Апошнія навіны