BE RU EN

Канадская плыўчыха здабыла залаты медаль на Алімпіядзе, але даведалася пра гэта не адразу

  • 31.07.2021, 16:40

Яе падвёў дрэнны зрок.

Канадская плыўчыха Маргарэт Макнамі перамагла ў заплыве на дыстанцыю 100 метраў батэрфляем на Алімпіядзе ў Токіа і тым самым прынесла сваёй краіне першае золата, піша «Медуза».

Але даведалася пра гэта ледзь не пазней за ўсіх - праз дрэнны зрок 21-гадовая спартоўка не змагла адразу разглядзець вынікі на табло. На жаль, не дапамагло нават прыжмурванне!

Затое потым Макнамі чакаў прыемны сюрпрыз. Спартоўку падтрымалі ў сацсетках, асабліва тыя, хто ведае, у якую прыгоду ператвараецца жыццё без акуляраў і лінзаў у людзей з дрэнным зрокам.

Апошнія навіны