BE RU EN

Што будзе з пустымі дамамі ў Беларусі?

  • 31.07.2021, 16:51

У залежнасці ад месцазнаходжання будынкаў іх прададуць на аўкцыёне або без таргоў за адну базавую.

Берасцейскі аблвыканкам прыняў рашэнне «Аб адчужэнні пустых жылых дамоў у Берасцейскай вобласці». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 31 ліпеня і ўваходзіць у дзеянне з 27 верасня гэтага года, піша сайт media-polesye.by.

Згодна з рашэннем, было складзена два спісы. У адным пазначаныя населеныя пункты, у якіх пустыя хаты могуць быць прададзеныя толькі праз аўкцыён, у другім - населеныя пункты, на тэрыторыі якіх пустыя хаты могуць быць прададзеныя за адну базавую з правядзеннем або без правядзення аўкцыёну.

Напрыклад, толькі праз аўкцыён на Палессі могуць быць прададзеныя пустыя хаты, якія знаходзяцца ў Іванава, Лунінцы, Мікашэвічах, Пінску, Давыд-Гарадку, Століне. А таксама ў вёсках Чарнеевічы, Галева, Заполле, Вішавічы, Пінкавічы Пінскага раёна і Велямічы, Альпень, Турск, Манькавічы - Столінскага.

За адну базавую на Палессі можна будзе набыць пустую хату толькі на Століншчыне. У пераліку указаны наступныя населеныя пункты: аграгарадкі Белавуша, Беражное, Глінка, Лядзец і 25 вёсак на тэрыторыі васьмі сельвыканкамаў: Рыбнікі, Бор-Дубянец, Дубянец, Магільнае, Нова-Бярэжнае, Старына, Турск, Відзібор, Крушын, Юнішча, Зубкава, Лука, Першамайск, Гарадная, Дзераўная, Лісцянкі, Лучыца, Новы Пасёлак, Пясова, Вялікія Арлы, Гарадзец, Малыя Арлы, Вугалец, Харомск, Хорск.

Апошнія навіны