BE RU EN

Сагу пра юнага чараўніка Гары Потэра дапоўніць трэцяя кніга на беларускай мове

  • 31.07.2021, 15:12

6 жніўня выдавецтва адкрые перадзамову.

У дзень нараджэння пісьменніцы Джоан Роўлінг, аўтара знакамітай сагі пра юнага чараўніка Гары Потэра, стала вядома, што восенню выйдзе трэцяя кніга «Гары Потэр і вязень Азкабана» на беларускай мове, піша сайт «Еўрарадыё».

Як паведамляе «выдавецкі дом Янушкевіча», 16 кастрычніка выйдзе ў свет трэцяя кніга пра Гары Потэра ў беларускім перакладзе. Пакуль можна прачытаць і спампаваць урывак з кнігі. А 16 жніўня выдавецтва адкрые перадзамову на кнігу «Гары Потэр і вязень Азкабана».

Апошнія навіны