BE RU EN

Іван Літвіновіч, які здабыў залаты медаль у Токіа пра сітуацыю ў краіне: Мяне гэта не тычыцца

  • 31.07.2021, 21:49

Спартовец падпісаў пралукашэнкаўскі ліст.

Расейскія журналісты з выдання sport-express.ru паспрабавалі задаць пытанні аб сітуацыі ў Беларусі батутысту Івану Літвіновічу, які здабыў залаты медаль Алімпійскіх гульняў у Токіа.

- Іван, палітыка не замінала ў апошні год займацца спортам?

- Я не паглыбляўся ў гэтую тэму. Так, я падпісваў ліст. Падпісваў, што спорт па-за палітыкай, я заўсёды гэтага прытрымліваўся. Што адбываецца, нешта адбываецца. Мяне гэта не тычыцца, мяне гэта не закранула.

- У цэлым у зборнай Беларусі якая атмасфера, дружная?

- Думаю так. З усімі я не маю кантактаў праз каранавірус, абстрагаваўся ад усяго свету.

- Але былі розныя лісты спартоўцаў, і вы падпісалі...

- Алімпійская хартыя, артыкул 50-я, забараняе спартоўцам гаварыць пра палітыку, - умяшалася прадстаўніца зборнай Беларусі.

Апошнія навіны