BE RU EN

Праз санкцыі матчы адбору на ЧС-2022 у футболе не пройдуць у Беларусі

  • 31.07.2021, 13:57

Першы матч адбудзецца 5 верасня.

Зборная Беларусі ў футболе ў рамках адборачнага турніру ЧС-2022 правядзе гульні з камандамі Бельгіі і Уэльса ў Казані, паведамілі ў прэс-службе УЕФА, піша сайт «Інтэрфакс».

Сярод іншых, у беларускіх футбалістаў да канца адборачнага турніру павінны адбыцца тры дамашнія матчы – са зборнымі Бельгіі, Уэльса і Чэхіі.

З валійцамі гульня адбудзецца на казанскім стадыёне «Цэнтральны» 5 верасня, з бельгійцамі – 8 верасня.

Месца сустрэчы з чэхамі пакуль не вызначанае.

Як паведамлялася, у чэрвені апазіцыйны Фонд спартовай салідарнасці Беларусі заявіў пра адмову УЕФА праводзіць спаборніцтвы пад эгідай звязу на тэрыторыі краіны. У УЕФА такую інфармацыю аспрэчылі.

Апошнія навіны