Чарнагорыя пачала патрабаваць COVID-сертыфікаты для наведвання рэстаранаў
- 31.07.2021, 13:30
Якія правілы для турыстаў?
З 30 ліпеня ў Чарнагорыі пачалі дзейнічаць новыя правілы наведвання грамадскіх установаў для мясцовых жыхароў і турыстаў праз сітуацыю з каранавірусам.
Як паведамляе Radio Svobodna Evropa (пераклад – nv.ua), цяпер для таго, каб наведаць рэстараны, кавярні і бары ў памяшканні, а таксама начныя клубы і дыскатэкі, неабходна прад'явіць COVID-сертыфікат.
Ён павінен утрымліваць адзін з наступных пунктаў:
інфармацыя пра вакцынацыю;
звесткі негатыўнага тэсту ПЛР, зробленага не пазней за 72 гадзіны;
пацверджанне пра перанесены COVID не менш за 14 і не больш за 180 дзён таму, адмоўны хуткі тэст на антыген, зроблены не раней за 48 гадзінаў.
Адну з гэтых умоваў павінны выконваць усе супрацоўнікі сферы грамадскага харчавання Чарнагорыі.
Патрабаванні датычацца таксама спартовых і масавых мерапрыемстваў, калі яны будуць праведзеныя да 20 жніўня.
Нацыянальны COVID-сертыфікат можна атрымаць у медустанове ў лекара або ў цэнтрах прышчэпак. COVID-сертыфікат можа падгружаецца з дапамогай QR-кода або быць у папяровым выглядзе.
Правілы дзейнічаюць і для турыстаў. У Чарнагорыі будуць прымаць лічбавы COVID-сертыфікат ЕЗ і іншых краінаў, якія маюць QR-код.
Турысты, у якіх ёсць сертыфікат пра вакцынацыю без QR-кода, могуць верыфікаваць дакумент ва ўстанове аховы здароўя ў Чарнагорыі, ён будзе сапраўдным увесь час знаходжання ў Чарнагорыі.
З 24 ліпеня ў Чарнагорыі зрабілі больш жорсткім карантын праз рост захворвання на каранавірус. Да 2 жніўня ў краіне не будуць працаваць дыскатэкі і начныя клубы.