BE RU EN

Міжнародная федэрацыя журналістаў патрабуе ўжыць захады супраць беларускага рэжыму

  • 31.07.2021, 13:07

Арганізацыя выказвае поўную салідарнасць з беларусамі.

Міжнародная федэрацыя журналістаў заклікала ўжыць захады супраць Менска, пасля таго як суд у Гомелі прызнаў экстрэмісцкімі рэсурсы тэлеканала «Белсат», піша сайт ТАСС.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве МФЖ.

«Суд у Гомелі 27 ліпеня прыняў пастанову, што інтэрнэт-сайт і сацыяльныя сеткі незалежнага тэлеканала “Белсат” з'яўляюцца экстрэмісцкімі. МФЖ і яе чалец Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікаюць міжнародную супольнасць ужыць захады супраць рэпрэсіўнай палітыкі беларускага ўраду супраць СМІ», – гаворыцца ў дакуменце.

У сваю чаргу генеральны сакратар МФЖ Энтані Беланжэр заклікаў міжнародную супольнасць асудзіць сітуацыю ў Беларусі.

«Кожны дзень улады там парушаюць свабоду СМІ і грамадзянаў у поўнай беспакаранасці. МФЖ выказвае поўную салідарнасць з усімі беларускімі СМІ і арганізацыямі, якія сутыкаюцца з жорсткімі рэпрэсіямі», – растлумачыў ён.

Апошнія навіны