BE RU EN

Беларуская дызайнерка прадае сваю калекцыю ў дапамогу палітвязням

  • 31.07.2021, 12:44

Сукенку можна замовіць да 10 жніўня.

Беларуская дызайнерка Алёна Штайнке запусціла продаж сваёй калекцыі для дапамогі жанчынам-палітвязням. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў Беларускім жаночым фондзе.

«Набудзь сукенку і дапамажы тым, хто ў бядзе! Лёс маёй калекцыі “LOVE”, мабыць, быў наканаваны. Я хачу ахвяраваць Беларускаму жаночаму фонду прыбытак ад продажу калекцыі на дапамогу жанчынам-палітвязням. Вы можаце дапамагчы мне зрабіць гэта, замовіўшы сукенку да 10.08.21. Я абрала гэтую дату не выпадкова. Гэта асаблівы дзень у гісторыі Беларусі – дзень, калі беларусы пастанавілі ўзяць свой лёс у свае рукі», – паведамляе Алёна Штайнке.

Тканіну, даўжыню, спалучэнне колераў (у межах белага, чырвонага і чорнага) і іншыя дэталі можна абмеркаваць з дызайнеркай.

ФОТА: БЕЛАРУСКІ ЖАНОЧЫ ФОНД

Апошнія навіны