BE RU EN

Эрдаган абвесціў Анталлю ды іншыя раёны лясных пажараў зонамі бедства

  • 31.07.2021, 12:32

Засталося лакалізаваць яшчэ 10 асяродкаў загарання.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвесціў раёны лясных пажараў, што шалеюць на поўдні краіны, зонамі бедства. Гаворка ідзе пра правінцыі Анталля, Мугла, Ізмір, Адана і Асманіе.

Пра гэта паведамляе «Анадолу».

«Улады Турцыі прадоўжаць усе неабходныя крокі для ліквідацыі шкоды ад лясных пажараў і падтрымкі насельніцтва», – заявіў Эрдаган.

Ён выказаў спачуванні родным і блізкім людзей, якія загінулі ў выніку пажараў.

Міністр лясной і сельскай гаспадаркі краіны Бекір Пакдэмірлі заявіў, што на стан раніцы суботы, 31 ліпеня, пажарнікі лакалізавалі 98 з 88 асяродкаў лясных пажараў. Тушэнне яшчэ 10 прадаўжаецца.

У ліквідацыі агню ўдзельнічаюць 45 гелікоптараў, шэсць самалётаў і тысячы пажарных машынаў.

Апошнія навіны