BE RU EN

У Аўстрыі распрацавалі эка-бетон

  • 30.07.2021, 11:09

Пры яго вытворчасці выкідваецца на чвэрць менш парніковага газу, чым пры вытворчасці звычайнага бетону.

У аўстрыйскім горадзе Грац распрацавалі экалагічны бетон. Пры яго вытворчасці ў атмасферу выкідваецца на чвэрць менш парніковага газу CO2, чым пры вытворчасці звычайнага бетону, піша «Еўра пульс».

Гэты бетон дапоўнены так званымі эка- і мікра-напаўняльнікамі, што і зрабіла яго больш экалагічным. Пры гэтым усе асноўныя патрабаванні да ўласцівасцяў бетону - тэхналагічнасць, трываласць і даўгавечнасць - захоўваюцца.

Каб даследаваць, як эка-бетон працуе на практыцы ў параўнанні са звычайным бетонам, быў пабудаваны тунэль з двума сценамі - левая са звычайнага бетону, а правая з эка-бетону. Калі вынік экспэрыменту будзе станоўчым, то шэраг аўстрыйскіх кампаній будзе выкарыстоўваць эка-бетон у буйных праектах.

Нядаўна ў Швэцыі вынайшлі бетон для захоўвання электраэнэргіі, які да таго ж забяспечвае будынка 4G-злучэннем і сілкуе энэргіяй святлодыёдныя лямпы.

Апошнія навіны