BE RU EN

Ураджэнка Менска здабыла срэбны медаль на Алімпіядзе ў Токіё

  • 30.07.2021, 9:45

Але ў складзе зборнай РасЕі.

У Одайбе (Японія) на арэне «Сі Форэст Ватэрвэй» адбыўся фінальны заезд Алімпійскіх гульняў – 2020 у акадэмічным веславанні ў адзіночцы ў жанчын на дыстанцыю 2 000 м, паводле вынікаў якога прадстаўніца Расеі Ганна Пракацень прадэманстравала час 7: 17.39 і заняла другое месца, здабыўшы сярэбраны медаль спаборніцтваў, піша «Чэмпіянат».

Ганна Пракацень нарадзілася ў Менску, вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнага выхавання. У тым жа Менску ў 2005 годзе Пракацень ўпершыню занялася спортам.

У Беларусі Пракацень жыла і выступала пад прозвішчам Сычова. Яна шмат разоў мільгала ў спісе перспектыўных спартоўцаў у акадэмічным веславанні. На чэмпіянаце Еўропы-2015 Ганна Сычова была заяўленая ў складзе беларускай васьмёркі, такая ж гісторыя - на чэмпіянаце свету-2014. За Беларусь Пракацень не выступае з 2016 года.

Цікавы момант: у шапцы профілю ў сацсетцы Instagram у Ганны Пракацень напісана «беларуска».

Апошнія навіны