BE RU EN

Байдэн абвясціў пра вакцынацыю федэральных дзяржаўных службоўцаў

  • 30.07.2021, 9:33

У ЗША налічваецца больш за два мільёны дзяржаўных службоўцаў.

Усе службоўцы федэральнага ўрада ЗША павінны будуць прайсці вакцынацыю ад COVID-19 або рэгулярна рабіць аналізы і прымаць іншыя меры для стрымлівання распаўсюджвання віруса. Пра гэта абвясціў прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.

Федэральны ўрад - найбуйнейшы працадаўца, і крок Байдэна можа паслужыць прыкладам для прыватных прадпрыемстваў і іншых устаноў на фоне росту захворвання праз штам "дэльта", піша "Голас Амерыкі".

Па словах крыніц, ўводзіць абавязковую вакцынацыю федэральных служачых пад пагрозай звальнення не плануецца.

Са звестак на 2020 год, у Злучаных Штатах налічваецца больш за два мільёны цывільных дзяржаўных службоўцаў.

Нацыянальны прафзвяз дзяржаўных службоўцаў, у які ўваходзяць 34 міністэрствы і агенцтвы, заявіў, што падтрымлівае намаганні вакцынацыі ад каранавіруса, і заклікаў установы даць работнікам выходныя дні для таго, каб яны маглі зрабіць прышчэпку і акрыяць ад магчымых пабочных эфектаў.

ЗША знаходзяцца на першым месцы ў свеце ў захворванні каранавірусам. З пачатку пандэміі ў краіне захварэлі больш за 35,5 мільёнаў чалавек. Памерлі больш за 600 тысяч пацыентаў. Цалкам вакцынаваныя амаль 50 адсоткаў жыхароў.

Апошнія навіны