BE RU EN

На МКС адбыўся інцыдэнт з новым модулем Расеі

  • 29.07.2021, 22:14

Рухавікі «Навукі» незапланавана ўключыліся.

На Міжнароднай касмічнай станцыі адбыўся інцыдэнт пасля стыкоўкі расейскага модуля «Навука». Рухавікі прылады незапланавана ўключыліся.

Пра гэта піша РБК са спасылкай на перамовы экіпажа МКС з Зямлёй, якія трансляваліся на Twitter-старонцы NASA.

Пра праблемы падчас стыкоўкі касмічнага модуля «Навука» са станцыяй паведаміў касманаўт Алег Навіцкі. З яго слоў, рухавікі прылады спантанна ўключыліся.

Урэшце, праз некаторы час, згодна з паведамленнямі спецыяліста Х'юстанскага Цэнтра кіравання палётамі Акіхіа Хасідэ, экспэртам удалося развязаць праблему.

«Мы вяртаем кіраванне становішчам станцыі ў прасторы», - дадаў Хасідэ.

Апошнія навіны