BE RU EN

У Капылі Renault пратараніў і перакуліў міліцэйскі Geely

  • 29.07.2021, 21:12

Відэафакт.

Міліцэйскі аўтамабіль перакуліўся пасля сутыкнення з Renault у Капылі, паведамілі ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Здарэнне адбылося 29 ліпеня, а 11.20, на скрыжаванні вуліц Горкага і Камсамольскай. Устаноўлена, што кіроўца Renault, рухаючыся па другараднай дарозе, не прапусціў патрульны Geely, які ехаў з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру. Пасля сутыкнення службовае аўто некалькі разоў перакуліся.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны