BE RU EN

На «Гродна Азот» не стае амаль 350 спецыялістаў

  • 29.07.2021, 19:47

Людзі не ходзяць працаваць за капейкі.

На «Гродна Азот» не стае амаль 350 спецыялістаў, паведамляе «Белсат».

Напярэдадні, ў чэрвені, кіраўніцтва гарадзенскага «Азота» звольніла або не працягнула кантракты з нязгоднымі і сябрамі Беларускага незалежнага прафзвязу.

Са слоў супрацоўнікаў «Азота», цяпер на заводзе можна зарабляць амаль 1000 рублёў у месяц, але гэтая сума таксама залежыць ад стажу працы, звальнення і іншых крытэраў. Калі ўладкоўвацца на працу на прадпрыемства, то заробак будзе ўсяго 300-400 рублёў, таму людзі сюды не спяшаюцца.

Апошнія навіны