BE RU EN

У Беларусі прыкметна павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання

  • 29.07.2021, 18:27

У 2020 годзе такіх выпадкаў было больш амаль на 700 тысяч, чым у 2019-м.

У Беларусі прыкметна павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання. У 2020 годзе - амаль на 700 тысяч выпадкаў у параўнанні з 2019-м.

Гэта вынікае з новага зборніка «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь», апублікаванага Белстатам.

З яго зніклі звесткі аб смяротнасці ў нашай краіне, але можна прасачыць рост колькасці інфекцыйных захворванняў. Напрыклад, летась яны былі дыягнаставаныя ў 627 тысяч чалавек - гэта на 300 тысяч больш, чым у 2019 годзе.

Ва ўсе папярэднія гады паказчык смяротнасці ў гэтым зборніку публікаваўся. Беларусь працягвае заставацца адзінай краінай у Еўропе, якая не апублікавала колькасць памерлых за 2020 год.

ФОТА: BELSTAT.GOV.BY

Апошнія навіны